Уладзімер Мудрогін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Мудрогін (па-расейску: Владимир Николаевич Мудрогин; 24 сьнежня 1924 — 28 лістапада 1994) — беларускі мастак.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праетавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970 г.). У 19521965 гг. мастак Берасьцейскага абласнога драматычнага тэатру, у 19701980 гг. галоўны мастак Інстытуту тэхнічнай кібэрнэтыкі Акадэміі навук БССР.

Творы

Уладзімер Мудрогін аформіў спэктаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позьняе каханьне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асьцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы й крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.), «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і іншае. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае сьвятло» (1966 г.), «Узьбярэжжа» (1971 г.), «У грыбы» (1974 г.), «Пэйзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Сьвіслач» (1979 г.), «Вечар» (1981 г.), «Сьветлы дзень» (1983 г.), «Ружовая раніца», калажаў і інш.

Творам уласьцівы манумэнтальнасьць, плястычны малюнак, завершанасьць кампазыцыі.

Remove ads

Літаратура

  • Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads