Уладзімер Папруга

беларускі архітэктар-рэстаўратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Папру́га (нарадзіўся ў 1961 годзе, Менск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (1983), працаваў у праектным інстытуце Белдзяржпраект. Навучаўся ў Рымскім цэнтры ЮНЭСКО, прайшоў майстар-курс у Вэнэцыі (1998). Выступаў лектарам на тэму гістарычна-культурнай спадчыны Менску на міжнародным кангрэсе ICOMOS (Канада)[1].

Працаваў на рэстаўрацыі палаца фон Зайдліцаў у Познані (Польшча). Вярнуўся ў Беларусь, каб займацца сыстэмным аднаўленьнем і разбудовай Менску. У 2002—2007 гадах распрацаваў падрабязны навукова абгрунтаваны праект вырашэньня ўсіх будаўнічых і транспартных праблемаў места[2].

У 2002—2007 гадах займаў пасаду галоўнага дзяржаўнага інспэктара па ахове гістарычна-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму, аднак мусіў сысьці празь немагчымасьць спыніць зьнявечаньне цэнтру Менску[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads