Уладзімер Русак

савецкі дысыдэнт, праваслаўны дыякан, гісторык царквы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Руса́к (17 чэрвеня 1949, вёска Муцькавічы, Навамыскі раён, Баранавіцкая вобласьць, БССР — 20 красавіка 2019, Баранавічы) — протадыякан Расейскай праваслаўнай царквы, царкоўны гісторык, публіцыст, савецкі дысыдэнт і палітычны вязень. Сябра Саюзу расейскіх пісьменьнікаў.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і Сьцяпана Ігнатавіча (1906—1972) і Вера Сьцяпанаўны (1906—1982). Старэйшы брат — протаярэй Пётар Русак (1938—1978), праваслаўны сьвятар, прапаведнік. Старэйшая сястра — Марыя[2].

У 1967—1970 роках навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1970—1980 — стажэр, рэфэрэнт, рэдактар, навуковы рэдактар (з 1977) «Часопісу Маскоўскай патрыярхіі»[3]. У 1973 року скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю, у 1977 — Маскоўскую духоўную акадэмію з ступеньню кандыдата багаслоўя[4].

У 1976 рукапакладзены ў сан дыякана. Паралельна з працай у рэдакцыі пісаў кнігу па гісторыі бальшавісцкіх рэпрэсіяў супраць праваслаўнай царквы, за што звольнены з работы[5]. У 1980—1981 роках служыў дыяканам у вёсцы Іванісава Нагінскага раёну Маскоўскай вобласьці. У 1982 накіраваў просьбу мітрапаліту Беларускаму Філарэту і пераведзены ў Віцебск. У 1983 року за казань у віцебскім Казанскім саборы пра мучанікаў за веру ў СССР пазбаўлены права служэньня[6]. Сасланы ў Жыровіцкі манастыр. Некаторы час служыў пры храме ў Давыд-Гарадку.

Пазьней вярнуўся ў Маскву, працаваў дворнікам[7]. 23 красавіка 1986 за самвыдатную кнігу «Сьведчаньне абвінавачаньня» арыштаваны КДБ. 10 верасьня асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 7 гадоў калёніі строгага рэжыму і 5 гадоў ссылкі. Тэрмін правёў у Пермскай вобласьці. У выніку міжнароднага заступніцтва прысуд быў зьменшаны[8] да 2,5 гадоў, ссылка скасаваная[9]. Вызвалены 22 кастрычніка 1988 року. Рэабілітаваны ў 1993[7].

У кастрычніку 1989 року зьехаў у ЗША. У 1989—1996 выкладаў гісторыю Расейскай праваслаўнай царквы і кананічнае права ў сэмінарыі Джорданвілю.

У 1996 року вярнуўся ў Маскву. Працаваў у «Народным доме» Сяргея Філатава, выкладаў у Расейскім дзяржаўным гуманітарным ўнівэрсытэце (1997), Ангельска-амэрыканскай школе пры амбасадзе ЗША (1997—1999).

У 2000—2008 зноўку ў ЗША. Рэдагаваў парафіяльныя газэты ў Нью-Ёрку (2004) і Сан-Дыега (2005—2006). У 2008—2014 зноўку ў Маскве, пасьля ў Дэс-Плэйнс (Іліной, ЗША). Сканаў у Баранавічах[10].

Remove ads

Творчасьць

У 1987 року ў ЗША выйшла па-расейску кніга «Сьведчаньне абвінавачаньня»[11]. На базе сваіх лекцый у Джорданвільскай сэмінарыі напісаў кнігу «Гісторыя Расейскай царквы. З часу заснаваньня да нашых дзён» (1993)[12]. Апошняя вялікая праца Ўладзімера Русака — чатырохтомнае дасьледаваньне, прысьвечанае гісторыі Расейскай праваслаўной царквы ў XX стагодзьдзі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads