Уладзімер Янчук

беларускі псыхоляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Аляксандравіч Янчук (нар. 1954. Абастумані, цяпер Адзігенскі муніцыпалітэт, Самцхэ-Джавахэці, Грузія) — беларускі псыхоляг.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Доктар псыхалягічных навук (2001) і прафэсар (2004). Аўтар навуковых працаў у галіне сацыяльнай псыхалёгіі датычна адукацыі і разуменьня. Распрацоўнік спосабаў навуковага дасьледаваньня ў грамадазнаўстве і псыхалёгіі[1].

У 1971 годзе 19-гадовым юнаком пераехаў у Беларускую ССР. У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе пачаў працаваць у 1984 годзе. У 1986 годзе перайшоў выкладаць у Беларускі інстытут культуры. У 1992 годзе заняў пасаду загадніка катэдры Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Мэтадалёгія, тэорыя і мэтад у сучаснай сацыяльнай псыхалёгіі і пэрсаналёгіі». У 2001 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю з атрыманьнем навуковай ступені доктара псыхалягічных навук. У 2002 годзе стаў дэканам факультэту псыхалёгіі Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads