Уладзіслаў Касмынін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Касмынін (нар. 17 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтану», дзе гуляў за дубль. У сэзоне 2008 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. З 2010 году на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацак», «Хвалю» і «Граніт». Перад сэзонам 2014 году вярнуўся ў склад «Нафтану». Пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2014 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[4], якому дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.

У сэзоне 2015 году зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2015 году пакінуў наваполацкі клюб[5], і ў лютым 2016 году пасьля прагляду стаў гульцом «Граніта»[6]. У ліпені 2016 году празь фінансавыя праблемы «Граніта» перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[7], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Алмалык»[8], які на наступны год зьмяніў назву на АГМК. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Ўзбэкістану, а ў сэзоне 2017 году з шасьцю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Акжэтпэс» з Какшатаў[9], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[10], дзе гуляў да канца сэзону 2019 году. Другую палову 2020 году правёў у складзе «Кызылкума». У лютым 2021 году стаў гульцом наманганскага «Наўбахора»[11], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[12]. Трывала гуляў у пачатковым складзе каманды. Паводле вынікаў сэзона 2021 году «Турон» страціў месца ў Супэрлізе, і ў сьнежні 2021 году абаронца пакінуў клюб[13]. У сакавіку 2022 году стаў гульцом чэмпіёна Таджыкістану «Істыклола»[14]. Разам з клюбам выйграў чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Таджыкістану.

У студзені 2023 году ўзмоцніў склад узбэцкага «Мэталюрга»[15]. У жніўні 2023 году перайшоў у казаскі «Мактаарал»[16], аднак гэтак і не выйшаў на поле ў ягоным складзе. У лютым 2024 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом гарадзенскага «Нёмана»[17]. Пасьля сэзону скончыў кар’еру, вярнуўшыся жыць у Ташкент[18].

Remove ads

Дасягненьні

  • Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
  • Уладальнік Кубка Ўзбэкістану: 2018
  • Чэмпіён Таджыкістану: 2022
  • Уладальнік Кубка Таджыкістану: 2022
  • Уладальнік Супэркубка Таджыкістану: 2022

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads