Уладзіслаў Трамбіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Трамбі́цкі гербу «Сьлепаўрон» (па-польску: Władysław Trębicki; 1806, Лінова — 1861, Варшава) — польскі бібліёграф і бібліяфіл, шляхціч Гарадзенскай губэрні.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сямейным маёнтку ў Лінове, набытым ягоным бацькам Вінцэнтам ад генэрала Пятра Румянцава[1]. Па сьмерці бацькі Лінова перайшло да ягонага сына Багуслава, а Ўладзіслаў пасяліўся ў Мікіцічах.
Сабраў вялізную бібліятэку зь некалькіх тысячаў тамоў, у асноўным польскай і францускай літаратуры. Меў таксама кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847, сярод якіх між іншага Кіеўскі псалтыр і частка Супрасьлеўскага рукапісу[2]. Зь цягам часу кнігазбор перастаў зьмяшчацца ва ўласнай хаце Ўладзіслава Трамбіцкага, і ён перавёз бібліятэку ў Лінова да свайго брата. Па сьмерці Ўладзіслава ягоная бібліятэка амаль цалкам была прададзеная Замойскім і апынулася ў Варшаве (у 1944 загінула ў часе пажару). Рэшткі кнігазбору былі вывезеныя немцамі пасьля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусьветную вайну[3].
Remove ads
Галоўныя працы
- «Uwagi nad dzielem Wójdckiego», «Teatr starożytny w Polsce» (у «Варшаўскай бібліятэцы» за 1841)
- «Zbiór wiadomości о życiu i pismach Lukasza Górnickiego» (там жа, 1843)
- «Uwagi nad wydaniem Pamiętników Janczara Polaka» (там жа, 1845)
- «Пасольства Льва Сапегі ў годзе 1600 у Маскву, паводле дыярыюшу Гальяша Пельгрымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага Ўладзіславам Трамбіцкім, апісанае» (польск. Poselstwo Lwa Sapiehy do Moskwy; Горадня, 1846)
У рукапісах засталіся ягонае сачыненьне «О teatrze w Polsce», а таксама багатыя матэрыялы для польскае бібліяграфіі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads