Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Remove ads

Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Трамбі́цкіх — рэшткі сядзібна-палацавага комплексу ў пасёлку Інтэрнацыянальны Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Ахоўваецца дзяржавай.

Славутасьць
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Thumb
КраінаБеларусь
пасёлакІнтэрнацыянальны
Каардынаты52°29′37″ пн. ш. 24°28′49″ у. д.
Тып будынкасядзіба
Архітэктурны стыльклясыцызм
ЗаснавальнікВінцэнт Трамбіцкі
Будаваньнеканец XVIII ст.—пачатак XIX ст.
Будынкі:
сядзіба • бровар
Прыбудоўкігаспадарчыя пабудовы
Статусахоўваецца дзяржавай
Станзанядбаны
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх на мапе Беларусі ±
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх
Палацава-паркавы комплекс Трамбіцкіх на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Лінова стала ўладаньнем генэрала Пятра Румянцава, які хутка распрадаў гэтыя землі. Лінова набыў Вінцэнт Трамбіцкі (1762—1842) гербу «Сьлепаўрон», кобрынскі лоўчы і шамбелян апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста[1]. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў ён збудаваў тут сядзібу ў клясычным стылі, у якой жылі чатыры пакаленьні роду. Гэта быў цагляны аднапавярховы будынак, накрыты чатырохсхільным дахам.

Thumb
Кафля на печы

Толькі ў пачатку XX стагодзьдзя, калі сядзіба стала цеснай для ўсіх нашчадкаў, тагачасны ўласьнік Уладыслаў Трамбіцкі заняўся яе перабудовай. Былі прыбудаваныя бакавыя крылы, аднак у працэсе будоўлі не хапіла сродкаў на поўную рэалізацыю задумкі, да таго ж яе зьдзяйсьненьню зашкодзіў выбух Першай сусьветнай вайны, і зьмены атрымаліся ня надта ўдалымі[2].

У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў доме была вялізная бібліятэка, якая належала бібліяфілу Ўладыславу Трамбіцкаму, брату ўласьніка Лінова Багуслава. Ня маючы добрага дому ў сваім маёнтку ў Мікітычах, Уладыслаў захоўваў кнігі ў Ліноўскім маёнтку. Зь цягам часу іх колькасьць дасягнула некалькі тысячаў тамоў, у асноўным польская і француская літаратура. У бібліятэцы былі кнігі і рукапісы са збораў Міхаіла Баброўскага, набытыя ў 1847 року. Па сьмерці Ўладыслава Трамбіцкага ягоная бібліятэка амаль цалкам была прададзеная Замойскім і апынулася ў Варшаве (у 1944 року загінула ў часе пажару). Рэшткі кніг былі вывезеныя немцамі пасьля акупацыі Пружаншчыны ў Першую сусьветную вайну[3].

За савецкім часам у клясыцыстычным палацы Трамбіцкім разьмяшчалася кантора крухмальнага завода[4] (які паўстаў у памяшканьнях бровару). Аднак пасьля таго, як завод збанкрутаваў, сядзіба паступова разбуралася.

Remove ads

Апісаньне

Thumb
Аздабленьне столі

Палац зьяўляўся цэнтрам кампазыцыі. У пачатку XX стагодзьдзя быў перабудаваны ў духу сядзібнай архітэктуры XIX стагодзьдзя. Даўжыня будынку складала 110 м. Цэнтральная частка двухпавярховая (16×10 м), бакавыя крылы аднапавярховыя (19×11 м). На адной кароткай восі разьмяшчаліся пад’езная алея, партэр і палац, аднак новыя прыбудовы, запачаткаваныя Ўладыславам, парушылі восевую сымэтрыю: правае крыло недабудавалі, і яно адрозьнівалася ад астатняй часткі палацу.

Цэнтральны ўваход у сядзібны дом меў масіўны портык, першы паверх якога складалі 5 аркадаў, над якімі ўзвышаліся 4 калёны з трохвугольным франтонам. Сярэдні рызаліт паркавага фасаду аднапавярховы, мае прасторную тэрасу. Левае крыло двухпавярховае, зь невялікім гаўбцом і калёнамі.

Інтэр’еры памяшканьняў вылучаліся разнастайнасьцю і багацьцем аздабленьня. У цэнтральным холе стаялі мармуровыя бюсты Нэрона і Агрыпіны, столя пакрытая выразанымі з дрэва кесонамі. Па сьценах сталоўкі, якая адначасна служыла бальнай заляй, віселі партрэты сем’яў Трамбіцкіх і Ажэшкаў. Сьцены «цёмнага» салёну былі паклееныя цёмнымі шпалерамі, а мэбля абцягнутая цёмна-зялёным сукном. У «ясным» салёне мэбля была абабітая чырвоным атлясам.

Парк

Плошча парку складае 3 га. Пляніроўка выцягнутая. Да сядзібы вяла ліпавая алея шырынёй 20 м, якая пачыналася ад галоўнай алеі з конскага каштану. З усходняга боку ад уязной алеі разьмяшчалася стайня. У 1921 року ў сядзібе быў пабудаваны бровар, да якога вяла другая алея зь ліпы крымскай і буйналістай. З боку заводу праходзіў вузкі канал, прызначаны для адводу лішкаў вады ў Мухавец.

Па абодва бакі сымэтрычна будынку сядзібы стаялі дзьве брамы. На партэры між брамамі і хатай расьлі клёны, грабы, ясені, дубы, ліпы, конскія каштаны, ракіта залацістапабегавая, арэхі грэцкія, сосны крымскія. Невялікі сядзібны парк дапаўняўся садам.

Сучасны стан

Дом патрабуе тэрміновага капітальнага рамонту. Толькі частка яго перакрытая і выкарыстоўваецца. Бровар захаваўся, і да нядаўнае пары ў ім дзейнічаў крухмальны завод.

Паркавы партэр бессыстэмна засаджаны дрэвамі, якія закрываюць выгляд на фасад сядзібы. Захаваліся дрэвы ўзростам больш за 150 гадоў.

3 студзеня 2012 року сядзіба разам з крухмальным заводам была прададзеная з аўкцыёну за 1,1 млрд рублёў (130 000 даляраў). Пераможцам стаў расейскі бізнэсоўца Бліноў, якія зьяўляецца суўладальнікам беларуска-расейскай фірмы. Адной з умоваў продажу была захаванасьць сядзібы ў якасьці аб’екту гісторыка-культурнай спадчыны[5].

Thumb
Панарама сядзібы
Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads