Мікіцічы

хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікі́цічы[3]хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2005 год — 3 жыхары, 3 двары.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Паводле рэвізіі 1563 року ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасьць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[4].

За расейскім часам — у Мікіціцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[4]. На пачатку XX стагодзьдзя ў маёнтку 68 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — калёнія, сьпярша ў аднайменнай гміне[5], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

Зь верасьня 1939 року вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

1 сьнежня 2009 году перададзены зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[7], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[8].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 4 жыхары
  • 2003 год — 4 гаспадаркі, 4 жыхары
  • 2005 год — 3 жыхары, 3 двары[1]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads