Ультрасанаграфія
спосаб дыягнастычнай візуалізацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ультрасанагра́фія, ультрагукава́я дыягно́стыка, ультрагукавая рэхагра́фія — дыягнастычная візуалізацыя глыбокіх структураў цела запісам адбіцьця (рэха) імпульсаў ультрагукавых хваляў, накіраваных у тканкі. Прызначаная для стварэньня выяваў унутраных органаў цела: сухажыльляў, цягліцаў, суставаў, крывяносных сасудаў ды іншых — з мэтай вызначыць крыніцу захворваньня ці выключыць паталёгіі.
Дыягнастычная ультрасанаграфія, напрыклад, рэхакардыяграфія ці рэхаэнцэфаляграфія, выкарыстоўвае дыяпазон частасьцяў ад 1 да 10 МГц[1]. Такія хвалі перадаюцца толькі ў вадкасьцях і цьвёрдых целах. Імпульсы ультрагуку з ультрагукавога зонду трапляюць у тканкі і адлюстроўваюцца ў розных кірунках, складаючы выяву на дысплэі.
Утвораныя выявы могуць быць розных відаў. Самы распаўсюджаны — яркасны, які паказвае акустычны супор двухмернага папярочнага сячэньня тканак. Іншыя віды ультрагукавых выяваў прызначаныя для вываду крывазвароту, руху тканак, наяўнасьці пэўных малекулаў у крыві, трываласьці тканак, будовы трохмернай вобласьці.
Практыка дасьледаваньня цяжарных жанчынаў з выкарыстаньнем ультрагуку называецца акушэрскай ультрасанаграфіяй(en).
Ультрасанаграфія мае шэраг пераваг перад іншымі спосабамі дыягнастычнай візуалізацыі. Яна кампактная і пераносная, выводзіць здымкі ў рэальным часе. Яна значна таньнейшая за іншыя спосабы і не дае шкоднага іянізавальнага выпраменьваньня. Абмежаваньнямі прымяненьня ультрасанаграфіі зьяўляюцца неабходнасьць супрацоўніцтва пацыента, залежнасьць ад ягонага целаскладу, складанасьці дасягненьня органаў за косткамі і паражнінамі, неабходнасьць кваліфікаванага апэратара-прафэсіянала.
Remove ads
Віды
- Доплераўская ультрасанаграфія
- Дуплексная ультрасанаграфія
- Эндарэктальная ультрасанаграфія
- Эндаскапічная ультрасанаграфія
- Ультрасанаграфія па шэрай шкале
- Унутрысудзінная ультрасанаграфія
- Ультрасанаграфія ў рэальным часе
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads