Умбэрта Саба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Умбэрта Саба
Remove ads

Умбэрта Саба (па-італьянску: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш) Саба разьвівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуваньне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назву «Канцаньерэ» — «Сьпеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачаньня Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэньні» (1944 г.), дзе мэлянхолія, сузіральнасьць паэзіі гермэтызму, зь якой быў зьвязаны паэт, злучалася з багатай мэлёдыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозьніваецца выразнасьцю думкі і формы, спачуваньнем да людзкіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповяд» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадоленьня адчужэньня. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы Ўмбэрта Саба перакладалі Аксана Данільчык[7] і Лявон Баршчэўскі.

  • Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads