Упнікі

вёска ў Янаўскім раёне Ковенскага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia

Упнікі
Remove ads

Упнікі (лет. Upninkai) — вёска ў Летуве, на левым беразе ракі Сьвятой. Цэнтар староства Янаўскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 786 чалавек.

Хуткія факты

Упнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Упнікі датуецца 1442 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1477 годзе ва Ўпніках збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Упнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні[1]. У XIX ст. тут існавала сядзіба.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Упнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ўпнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 154 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 786 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1845)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads