Урдамін
мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урдамін, Рудаміна[1] (лет. Rudamina) — мястэчка ў Летуве, каля возера Пасернікаў. Уваходзіць у склад Лазьдзейскага староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 256 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Лазьдзеі.
Урдамін — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і палацава-паркавы комплекс Сухарэўскіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Мяркуецца, што пачатковай формай назвы была Рудаміна, якую зьвязваюць з словам «руда» і вытворным прыметнікам «руды».
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ўрдамін упамінаецца ў XVI ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх ува Ўрдаміне збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Урдамін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Кальварыйскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 26 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўрдамін занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ўрдамін апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 245 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 256 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гарадзішча
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
- Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)
Галерэя
- Краявіды Ўрдаміна
- Касьцёл
- Сядзіба
- Гарадзішча
- Музэй
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads