Лазьдзея

места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Лазьдзея
Remove ads

Лазьдзе́я, Ло́дзее[1] (лет. Lazdijai) — места ў Летувы, на рацэ Кірсьне. Адміністрацыйны цэнтар Лазьдзейскага раёну Аліцкім павеце. Насельніцтва на 2017 год — 3985 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Аліты, за 7 км ад граніцы з Польшчай.

Хуткія факты

Лазьдзея — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччына

Remove ads

Назва

Тапонім Лазьдзея ўтварыўся ад ракі Лязды (цяпер Райшупіс), назва якой не тлумачыцца зь летувіскай мовы[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Лазьдзею як гаспадарскі двор датуецца 1532 годам[3], калі яна была цэнтрам староства Троцкага павету. У 1560 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст заснаваў тут мястэчка. Каля 1570 году ў Лазьдзеі збудавалі драўляны касьцёл, пры якім з 1571 году дзеяла парафіяльная школа.

17 траўня 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лазьдзеі Магдэбурскае права[4] і герб з выявай лася, пад якім тры перакрыжаваныя ключы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лазьдзея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. У 1857, 1879, 1922 і 1923 гадох мястэчка цярпела ад пажараў. На 1827 год тут было 272 будынкі, на 1860 год — 225 (зь іх 3 мураваныя).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лазьдзею занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Лазьдзея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

11 ліпеня 1994 году згодна з указам летувіскага прэзыдэнта мескі герб зноў атрымаў афіцыйны статус.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1988 чал.; 1860 год — 2394 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1970 — 3842 чал.; 1989 год — 5,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5140 чал.; 2010 год — 4792 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1894—1895)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, эвангеліцкія

Месты-сябры

Больш інфармацыі Пералік местаў-сяброў Лазьдзеі ...

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads