Усходнегерманскія мовы

падгрупа германскіх моваў індаэўрапейскай сям’і From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходнегерманскія мовы
Remove ads

Усходнегерманскія мовы — адна з трох падгрупаў германскай галіны індаэўрапейскай сямʼі моваў. Складаецца зь мёртвых моваў: бургундзкай, вандальскай, гепідзкай, герульскай і найбольш старавечнай — гоцкай мовы[1].

Thumb
Разьмеркаваньне германскіх моваў каля 1 году н. э.:

     Паўночнагерманскія

     Інгвэонскія

     Іставэонскія

     Ірмінонскія

     Усходнегерманскія

Найстаравечнейшым з тэкстаў на мове ўсходнегерманскай падгрупы (і германскай галіны наагул), якія дайшлі да нашага часу, ёсьць гоцкі пераклад Бібліі, зроблены біскупам Вульфілам каля IV стагодзьдзя.

Усходнегерманскія мовы, відаць, былі блізкімі да скандынаўскіх (усходнегерманскія плямёны мігравалі з паўднёвай часткі Скандынавіі)[2].

Бальшыня ўсходнегерманскіх плямёнаў да XV стагодзьдзя зьнікла, пакінуўшы па сабе толькі геаграфічныя назвы (Бургундыя, Андалюзія ды іншыя).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads