Усьвейка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Усьве́йка, Альша́нка, Усьве́я, У́сьвіж-Бук, Усьві́ца, Я́зва — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 116 км. Плошча вадазбору 708 км². Выдатак вады ў вусьці 4,5 м³/с. Агульны спад ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Назва

Гідронім гаворыць пра тое, што гэта месца, дзе «зьвеяны» пясок[1].

Асноўныя прытокі

Найбольшы прыток — Чарвінка (правы).

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі Курчэўскай Усьвейкі Талачынскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад мястэчка Чашнікаў. Цячэ ў межах Аршанскага ўзвышша і Чашніцкай раўніны.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў верхняй плыні да 0,3 км, найбольшая 1—1,5 км. Абалона двухбаковая (шырыня 200—300 м), у ніжняй плыні зьліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і ніжняй плыні зьвілістае і моцназьвілістае, на працягу 28 км у верхняй плыні каналізаванае; шырыня яго 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 6—10 м, у вусьці да 28 м.

Вадазбор — дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Азёры трапляюцца ў нізоўі на правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае.

Разводзьдзе звычайна з 3-й дэкады сакавіка да 3-й дэкады траўня. Сярэдняе перавышэньне ўзроўню над межаньню 2,9 м, найбольшае 4 м. Замярзае ў 2-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads