Усэйн Болт
ямайскі лёгкаатлет From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усэйн Болт (па-ангельску: Usain Bolt; нарадзіўся 21 жніўня 1986 году, Ямайка) — колішні спрынтэр зь Ямайкі, сяміразовы алімпійскі чэмпіён, які лічыўся найхутчэйшым у сьвеце чалавекам[5][6].

Дзейны ўладальнік сусьветных рэкордаў на 100 мэтраў — 9,58 сэк. (Бэрлін-2009), на 200 мэтраў — 19,30 сэк (Пэкін-2008) і ў 4×100 мэтраў — 37,10 сэк у складзе зборнай Ямайкі (Пэкін-2008). Першы чалавек у гісторыі, які ўсталяваў сусьветныя рэкорды на трох гэтых дыстанцыях на адной Алімпіядзе, выбег з 9,6 сэкунды на дыстанцыі 100 мэтраў, першы чалавек, што выйграў дыстанцыі 100 і 200 мэтраў на адной Алімпіядзе з часоў Карла Люіса, у якога гэта атрымалася ў 1984 годзе. Чэмпіён сьвету 2009 году на дыстанцыі 100 мэтраў і двухразовы срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2007 году (200 м і эстафэта 4×100 м).
Па выніках 2008 году быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам сьвету.
Кавалер ямайскага ордэна Добрай якасьці (2008).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вобласьці Трэлоні на Ямайцы, вучыўся ў Вышэйшай школе Ўільяма Ніба. У 15 гадоў выйграў залаты і два срэбныя мэдалі на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2002 году ў Кінгстане. Усэйн — анабаптыст. За імя і дасягненьні атрымаў мянушку «маланка» (па-ангельску: lightning bolt). Зьяўляецца заўзятарам футбольнага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд».
Дасягненьні
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads