Утаракганд
індыйскі штат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Утаракганд (па-ангельску: Uttarakhand, гіндз. उत्तराखण्ड) — штат на поўначы Індыі, мяжуе з КНР, Нэпалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Гімачал-Прадэш, Гар’яна. Займае 18-е месца сярод штатаў паводле плошчы (53 566 км²) і 19-е паводле насельніцтва (8,5 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтар — Дэградун.
Назва Ўтаракганд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыту як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) — краіна ці рэгіён.
Афіцыйныя мовы штату — гіндзі й нэпалі, ужываньне маюць таксама мовы, роднасныя нэпалі, якія ўваходзяць у падгрупу пагары індаарыйскае групы моваў індаэўрапейскае моўнае сям’і.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads