Утар-Прадэш
індыйскі штат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Утар-Прадэш (гіндзі: उत्तर प्रदेश, [ˈʊttʌr prʌˈdeːʃ]; урду: اتر پردیش;) — штат на поўначы Індыі, гранічыць з Нэпалам, а таксама са штатамі Мадг’я-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Утаракханд, Гар’яна, Чхатысгарх, Джгаркганд, Біхар, Раджастхан, саюзнай тэрыторыяй Дэлі. Займае 5-е месца сярод штатаў па плошчы (238 566 км²) і 1-е па насельніцтве (190 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтар — Лакхнаў.
Утар-Прадэш займае асобае месца ў індыйскай культуры: тут зарадзіўся індуізм, а таксама існуе мноства месцаў, сьвятых для будыстаў (у тым ліку, месца, дзе памёр Сыдхартха Гаўтама). Дыялекты Ўтар-Прадэша паслужылі асновай для стварэньня ў канцы XIX ст. літаратурнай гіндзі. Утар-Прадэш — радзіма многіх выдатных і ўплывовых індыйцаў (Джавахарлал Нэру, Індыра Гандзі і інш.).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads