У Бога за пазухай (фільм)
польскі фільм 1998 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«У Бо́га за па́зухай» (па-польску: U Pana Boga za piecem) — мастацкі фільм кінарэжысэра Яцака Бромскага 1998 году. Працягласьць — 100 хвілін. Жанр — камэдыя.
Remove ads
Пачатак сюжэту
На пасажырскі аўтобус зь Беларусі нападае ўкраінская мафія і абрабоўвае пасажыраў. Адна з пасажырак, Маруся, не жадае плаціць. Аднак у яе забіраюць усе грошы, а на дадатак пасьля ўсяго раззлаваны ўпартасьцю Марусі кіроўца аўтобусу высаджвае яе на дарозе каля вёскі Каралёў Мост. Маруся вырашае дабіцца праўды і вярнуць свае грошы, дзеля чаго зьвяртаецца ў мясцовую паліцыю…
У ролях
- Ірына Лачына — Маруся
- Ян Вечаркоўскі — Вітак
- Кшыштаф Дзерма — пробашч
- Анджэй Заборскі — Генрык, камісар паліцыі
Месца здымкаў
Асноўныя падзеі фільму па сцэнару адбываюцца ў вёсцы Каралёў Мост на Падляшшы, там жа і праходзілі здымкі. Аднак, паколькі ў вёсцы насамрэч няма касьцёлу, а толькі праваслаўная царква, сюжэты з касьцёлам і плябаніяй здымаліся ў Саколцы, там жа праходзілі здымкі камісарыяту паліцыі. Акрамя таго, некаторыя сюжэты здымаліся ў Беластоку (рынак), Янаве (дыскатэка), на шашы зь Беластоку да Баброўнікаў.
Працяг трылёгіі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads