У Бога за пазухай (фільм)

польскі фільм 1998 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«У Бо́га за па́зухай» (па-польску: U Pana Boga za piecem) — мастацкі фільм кінарэжысэра Яцака Бромскага 1998 году. Працягласьць — 100 хвілін. Жанр — камэдыя.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Пачатак сюжэту

На пасажырскі аўтобус зь Беларусі нападае ўкраінская мафія і абрабоўвае пасажыраў. Адна з пасажырак, Маруся, не жадае плаціць. Аднак у яе забіраюць усе грошы, а на дадатак пасьля ўсяго раззлаваны ўпартасьцю Марусі кіроўца аўтобусу высаджвае яе на дарозе каля вёскі Каралёў Мост. Маруся вырашае дабіцца праўды і вярнуць свае грошы, дзеля чаго зьвяртаецца ў мясцовую паліцыю…

У ролях

  • Ірына ЛачынаМаруся
  • Ян ВечаркоўскіВітак
  • Кшыштаф Дзермапробашч
  • Анджэй ЗаборскіГенрык, камісар паліцыі

Месца здымкаў

Асноўныя падзеі фільму па сцэнару адбываюцца ў вёсцы Каралёў Мост на Падляшшы, там жа і праходзілі здымкі. Аднак, паколькі ў вёсцы насамрэч няма касьцёлу, а толькі праваслаўная царква, сюжэты з касьцёлам і плябаніяй здымаліся ў Саколцы, там жа праходзілі здымкі камісарыяту паліцыі. Акрамя таго, некаторыя сюжэты здымаліся ў Беластоку (рынак), Янаве (дыскатэка), на шашы зь Беластоку да Баброўнікаў.

Працяг трылёгіі

  • «U Pana Boga w ogródku» (2007)[1],
  • «U Pana Boga za miedzą» (прэм’ера 19 чэрвеня 2009)[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads