Фабію Куэнтран
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фабію Алешандры да Сылва Куэнтран (па-партугальску: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нар. 11 сакавіка 1988 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, левы ўінгер нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Remove ads
Кар’ера
«Рыю Аві»
Першым прафэсійным клюбам Фабію стаў «Рыю Аві» з роднага гораду Віла-ду-Кондзі, зь якім Куэнтран заключыў кантракт перад сэзонам 2004—2005 гадоў. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 году ў сямнаццацігадовым узросьце, усяго ў першым сэзоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыю Аві» заняў апошняе 16-е месца й вылецеў у другую лігу. У наступным сэзоне 2005—2006 году Куэнтран стаў гульцом асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 голы. У лютым 2007 году правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жузэ Маўрыньню аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста й паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[3].
«Бэнфіка»
У тым жа міжсэзоньні 2007 году заключыў шасьцігадовы кантракт з «Бэнфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капэнгагену», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні й у студзені 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб найвышэйшай лігі «Насьёнал».
У ліпені 2008 году быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[4]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, угода не была зьдзейсьненая й Куэантраў на правах арэнды перайшоў у клюб другой гішпанскай лігі «Рэал Сарагоса»[5]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алявэс» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 году вярнуўся ў Партугалію й на правах арэнды правёў палову сэзону ў родным «Рыю Аві».
«Рэал Мадрыд»
5 ліпеня 2011 году быў набыты мадрыдзкім «Рэалам» за 30 мільёнаў эўра[6].
Міжнародная кар’ера
Улетку 2007 году ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце сьвету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.
Пасьля таго, як Фабію дасягнуў пахвалы ў «Бэнфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам зь ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.
Remove ads
Дасягненьні
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2010, 2011
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2017
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads