Фабіян Шэр
швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фа́біян Шэр (па-нямецку: Fabian Schär; нар. 20 сьнежня 1991 году) — швайцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Сваю кар’еру гулец пачаў у клюбе «Віль» з роднага гораду. У 2012 годзе Шэр далучыўся да «Базэлю», зь якіх шматкроць здабываў перамогу ў Супэрлізе, а таксама атрымаў досьвед удзелу ў эўракубках. Такі стан рэчаў зацікавіў скаўтаў нямецкага клюбу «Гофэнгайму», у якім футбаліст правёў два сэзоны. Потым далучыўся да складу гішпанскага «Дэпартыва», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Аднак, у першым жа сэзоне галісійцы страцілі месца ў эліце паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў. Гулец перайшоў да шэрагаў ангельскага «Ньюкасл Юнайтэда». З 2014 году Шэр не прапускаў з нацыяльнай дружынай аніводнага буйнога чэмпіянату, як то Эўропы ці сьвету.
Remove ads
Дасягненьні
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2013, 2014, 2015
«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads