Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэ́т сацыякульту́рных камуніка́цыяў БДУ (ФСК) — падразьдзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, заснаванае ў сакавіку 2004 году ў якасьці гуманітарнага факультэту.
Месьціцца ў Маскоўскім раёне Менску па вул. Курчатава, д. 5. На 2018-2019 навучальны год навучаньне па 5 спэцыяльнасьцях праходзіла 2117 студэнтаў, зь іх 549 (26 %) завочна[1]. Навучаньне ажыцьцяўлялася на расейскай мове. У студэнцкім інтэрнаце пражывала 83 студэнты[2].
Remove ads
Катэдры
На 2018-2019 навучальны год факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ меў 9 катэдраў: 1) інфармацыйных тэхналёгіяў, 2) камунікатыўнага дызайну, 3) культуралёгіі, 4) нямецкай мовы, 5) кампутарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі, 6) экалёгіі чалавека, 7) тэорыі і практыкі перакладу, 8) мастацтваў і асяродзьдзевага дызайну, 9) дызайну моды.
Навучаньне
На 2018-2019 год Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ рыхтаваў адмыслоўцаў па 5 спэцыяльнасьцях: 1) дызайн, 2) мастацтвазнаўства, 3) культуралёгія, 4) дастасоўная інфарматыка, 5) пераклад[3].
Мінуўшчына
11 сакавіка 2004 году Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заснаваў гуманітарны факультэт на аснове філіі ў Маскве. У 2004—2005 навучальным годзе рыхтавалі адмыслоўцаў у дызайне і міжнародных дачыненьнях. 1 кастрычніка 2004 году на гуманітарным факультэце БДУ стварылі катэдру агульнанавуковых дысцыплінаў[4]. У 2005 годзе правялі першы набор студэнтаў для навучаньня на перакладнікаў. У ліпені 2005 году ў склад гуманітарнага факультэту БДУ перавялі катэдру біялёгіі разьвіцьця і мэдычнай біялёгіі, якую 19 кастрычніка 2005 году перайменавалі ў катэдру псыхафізыялёгіі[5]. 10 кастрычніка 2005 году стварылі катэдру інфармацыйных тэхналёгіяў[6].
У 2008 годзе катэдру псыхафізыялёгіі перайменавалі ў катэдру экалёгіі чалавека. У 2009 годзе гуманітарнаму факультэту БДУ перадалі катэдру сучасных замежных моваў, якую перайменавалі ў катэдру тэорыі і практыкі перакладу. 9 сакавіка 2015 году гуманітарны факультэт БДУ перайменавалі ў Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ (ФСК).
Дэканы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads