Фама Варанецкі
беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фама Сільвестравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Менскі раён — 29 лістапада 2022[1]) — беларускі актор, пэдагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — актор Тэатру імя Янкі Купалы. З 1990 году выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафэсар.
Творчасьць
Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф. Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелёдыя» Л. Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» А. Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Жабрак («Страсьці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М. Себасцьяну), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads