Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)

спэктакль Нацыянальнага тэатру Беларусі імя Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia

Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)
Remove ads

«Раскіданае гняздо» — спэктаклі, пастаўленыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы па аднайменнай п'есе Янкі Купалы.

Хуткія факты Жанр, Паводле ...
Remove ads

Пастаноўка 1921 году

Прэм'ера «Раскіданага гнязда» ў Беларускім дзяржаўным тэатры адбылася ў Менску ў 14 красавіка 1921 году. Спэктакль быў перанесены заснавальнікам тэатру Ф. Ждановічам зь Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі ў сваёй пераважна побытавай трактоўцы.[1]

Пастаноўка 1972 году

Прэм'ера другой пастаноўкі драмы Я. Купалы ў галоўным тэатры краіны адбылася 25 чэрвеня 1972 году і была прымеркаваная да 90-годзьдзя з дня нараджэньня беларускага літаратурнага клясыка.[1] Пастаноўкай спэктаклю яго рэжысэр Барыс Луцэнка распачаў асабістую распрацоўку купалаўскае тэмы, якую потым працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм») і ў 1997 годзе спэктаклям «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага.[2]

У спэктакль былі ўведзеныя русалкі і пантамімісты. У тэксьце п'есы былі зробленыя некаторыя скарачэньні, перакампанаваныя асобныя эпізоды. У спэктакль увайшоў шэраг вершаў Я. Купалы, перад пачаткам спэктаклю ў залі гучалі народныя песьні. Пастаноўка вызначался паэтычнасьцю, рамантычнай прыўзьнятасьцю. Спэктакль пакінуў прыкметны сьлед у гісторыі тэатру і паказваўся ў Маскве і іншых гарадох СССР.[1]

Акторы

Водгукі

« ...Выведзеная рэжысэрам Б. Луцэнкам у паэтычную і філязофскую плоскасьць, п’еса нечакана для многіх прагучала з магутным трагэдыйным напалам. Спэктакль уразіў глыбінёй думкаў і філязофскіх развагаў, шэрагам выдатных акцёрскіх работаў. [...] Упершыню ў структуру Купалавай п’есы былі ўведзеныя паэтычныя творы. Драматычнасьць лёсу герояў вызначалася выбуховым драматызмам пранізьлівага вершаванага слова. »

— Л. Грамыка[3]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads