Лелістад
места ў Флеваляндзе (Нідэрлянды) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́лістад (па-нідэрляндзку: Lelystad) — горад і найбуйнейшы паводле плошчы муніцыпалітэт у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Флевалянд. Насельніцтва 77 495 чалавек (на 31 траўня 2018 году).
Remove ads
Гісторыя
Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Карнэліса Лелі — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Аўсьлёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыцьцявіць асушэньне. Сёньня горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасьня 1967 году й з 1 студзеня 1980 году пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэньня правінцыі Флевалянд 9 студзеня 1986 году Лелістад адміністрацыйна не належаў ні да якой зь нідэрляндзкіх правінцыяў.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтар рэгіёну, аднак ягоны рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Альмэрэ, які разьмешчаны бліжэй да Амстэрдаму.
Remove ads
Геаграфія
Лелістад знаходзіцца ў польдэры ў правінцыі Флевалянд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з азёрамі Маркермээр і Эйсэльмээр, на поўдні з муніцыпалітэтамі Альмэрэ й Зээволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Транспарт
Лелістад зьвязаны з Амстэрдамам як аўтамабільнай дарогай, так і чыгункай. Ля гораду разьмешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорту Схіпголь, а таксама маецца марскі порт Батавіагавэн (Bataviahaven).
Вонкавыя спасылкі
Лелістад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- www.lelystad.nl Афіцыйная бачына муніцыпалітэту Лелістад (нід., анг.)
- infocentrum.lelystad.nl Інфацэнтар Лелістад(нід., анг.)
- Гістарычныя здымкі Лелістаду й Флевалянду (нід., анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads