Фонд Адкрытая культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фонд Open Culture (Адкрытая культура) — польска-беларускі фонд, што займаецца культурнай, навуковай, адукацыйнай і мэдыйнай дзейнасьцю.
![]() | Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Заснаваны ў 2012 годзе. Фонд зьяўляецца ўдзельнікам польскай сеткі Фонда імя A. Lindh. Спэцыялізуецца на рэалізацыі грамадзка-культурных праектаў — міжнародных і лякальных: дарадчыя і аналітычныя дзеяньні, экспэртныя сустрэчы, выдаўнічыя праекты, кшталтаваньне лідэраў, майстар-клясы.
Займаецца падтрымкаю культуры і няўрадавых арганізацыяў у постсавецкіх краінах, дзейнічае на карысьць дэмакратызацыі, разьвіцьця міжнароднага і рэгіянальнага культурнага супрацоўніцтва і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.
У верасьні 2011 каманда фонду выдала «Рапарт аб стане незалежнай культуры і NGO у Беларусі» які быў прэзэнтаваны ў Швэцыі[1]. Напрыканцы сьнежня 2012 году фонд разам Беларускім домам у Варшаве, фондам Jedna Europa і сайтам interpolit.com ладзіў дзіцячую беларускую елку ў Варшаве[2]. Таксама напрыканцы 2012 фонд арганізаваў стыпэндыі для навучаньня ў польскіх унівэрсытэтах для асобаў адлічаных зь беларускіх ВНУ па палітычных матывах[3].
Remove ads
Кіраўніцтва
- Старшыні фонду: Павал Ляўфэр, Тацяна Нядбай
- Чальцы Рады: Валянцін Акудовіч, Эльяна Кіселеўска, Павал Пракоп
Вонкавыя спасылкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads