Фразынонэ (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фразынонэ» (па-італьянску: Frosinone) — італьянскі футбольны клюб з гораду Фразынонэ. Заснаваны ў 1906 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Футбольны клюб «Фразынонэ» паўстаў 5 сакавіка 1906 году дзякуючы намаганьням праўніка і будучага мэру гораду Леонэ Віволі[2]. Колеры каманды былі першапачаткова чырвона-сінімі паводле гербу гораду[3], але пазьней яны была замененыя на жоўты і сіні. Да стварэньня каманды ў рэгіёне Ляцыё існавалі толькі два клюбы, як то «Ляцыё» і «Формія». Як плянавалася клюб мусіў улучаць ня толькі футбольнае каманду, але яшчэ дружыны ў іншых відах спорту. Першапачаткова каманда гуляла на пляцоўцы на вуліцы Казыліна Норд, пакуль у 1932 годзе ня быў пабудаваны і адкрыты стадыён Матуза.
У 1923 годзе каманда далучылася да Італьянскай фэдэрацыі футболу і пачала спаборнічаць у рэгіянальных лігах, далучыўшыся да чацьвертага дывізіёну чэмпіянату Ляцыё. У складзе клюбу гулялі і дасьведчаныя гульцы. Гэтак колеры «Фразынонэ» абараняў Вінчэнца Фрэзія, які быў чатырохразовым чэмпіёнам Італіі ў складзе Про Вэрчэльлі, а таксама ўваходзіў у склад нацыянальнай зборнай Італіі. На той час ён служыў лейтэнантам у Фразынонэ ў 59-м стралковым палку. У канцы дзесяцігодзьдзя спартовая дзейнасьць у «Фразынонэ» атрымала новы імпульс ад фашысцкае палітыкі стымулаў да фізычных практыкаваньняў і спорту[4], а таксама праз стварэньне асобнай правінцыі Фразынонэ, дзякуючы чаму клюб мог спадзявацца на большыя грошы. У 1930-х гадах клюб палепшыў вынікі, але праз Другую сусьветную вайну спартовыя спаборніцтвы былі спыненыя, а клюб зьнік.
Адраджэньне «Фразынонэ» прыпала на чэмпіянат 1945—1946 гадоў, калі каманда далучылася да адной зь ніжэйшых ліг. З 1952 па 1958 гады клюб спабонічаў у чацьвертым дывізіёне.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads