Франсіска дэ Кевэда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсіска дэ Кевэда
Remove ads

Франсі́ска Ґо́мэс дэ Кевэ́да-і-Сантыба́ньнес Вільле́гас (па-гішпанску: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасьня 1580, Мадрыд — 8 верасьня 1645, Вільлянуэва-дэ-лос-Інфантэс) — паэт і празаік, буйнешы гішпанскі сатырык XVII.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Пасьля заканчэньня ўнівэрсітэта ў Вальлядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасьціпансьцю, вучонасьцю й зьедлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 пасьля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Гішпанію ён вярнуўся толькі пасьля сьмерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненьні памфлета супраць караля й яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны й правёў у турме чатыры гады. Ён вышаў адтуль хворым і хутка сканаў.

Кэведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэньне нораваў, панаваўшае ў грамадзтве карысталюбства й эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санэты аздобленыя рэзкім пачуцьцём смутку й агіды. Толькі любоўныя санэты зьяўляюцца выключэньнем: ў іх Кэведа не бязьлітасны, а поўны прыкрасьці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобразь сьмерці й разлажэньня сустракаецца вельмі часта.

Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцьця прайдзісьвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Сьвядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).

Remove ads

Беларускія пераклады

Асобныя творы на беларускую пераклаў Макс Шчур[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads