Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі
францускі ўнівэрсытэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францускі ўнівэрсытэт цывільнай авіяцыі (па-француску: École nationale de l’aviation civile, ENAC) — унівэрсытэт і дасьледніцкі цэнтар, разьмешчаны ў Тулюзе (Францыя).
Заснаваны 28 жніўня 1949 г. Ягоныя мэты — забясьпечыць пачатковую падрыхтоўку і разьвіцьцё кіраўнікоў і ключавых удзельнікаў цывільнай авіяцыі. Ёсьць сябрам Conférence des grandes écoles, асацыяваным сябрам унівэрсытэту Тулюзы, сябрам групы канкурэнтаздольнасьці аэракасьмічнай даліны, групы авіяцыйных школ.
ENAC праводзіць некалькі навучальных курсаў у галіне цывільнай авіяцыі і, у прыватнасьці, скіраваных на дзейнасьць паветранага транспарту: авіякампаніі, аэрапорты, вытворцы абсталяваньня, авіяцыі і касьмічнага будаўніцтва, францускія і міжнародныя адміністрацыі і арганізацыі цывільнай авіяцыі. Школа прапануе каля 25 розных навучальных праграм, у тым ліку навучаньне інжынэраў, дыспэтчараў паветранага руху, лётчыкаў авіякампаній, кіраўнікоў, старэйшых тэхнікаў і авіяцыйных інструктараў[5].
Са студзеня 2011 году ENAC зьяўляецца найбуйнейшым авіяцыйным унівэрсытэтам у Эўропе[6].
Remove ads
Факультэты (праграмы)
- Астраноміі
- Аэранаўтыкі
- Інжынэрнай справы
- Інфармацыйных тэхналёгіяў
- Мэнэджмэнту
- Фізыкі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads