Францішак Далмат-Ісайкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франці́шак Далма́т-Ісайкоўскі (1599-31 траўня 1654) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. З шляхецкага роду Далматаў-Ісайкоўскіх, сын Яна Дзьмітрыевіча Далмата-Ісайкоўскага.
Канонік віленскі ад 1625, сакратар караля Ўладзіслава Вазы, пісар скарбовы прыходавы ВКЛ у 1627—1640, кусташ віленскі й пробашч трабскі ад 1632, пробашч гарадзенскі ад 1633. У 1634 заснаваў у вёсцы Сьвіслач (цяпер Літвінкі) каля Гародні драўляны касьцёл езуітаў. Рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1641—1649. Пробашч троцкі, геранёнскі й віленскі ад 1643. Біскуп смаленскі ад 14 лютага 1650[1], уцёк са Смаленску перад надыходам расейскіх войскаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads