Францішак Ксавэры Богуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксавэры Богуш (1 студзеня 1746, Вількамірскі павет — 4 красавіка 1820) — грамадзка-палітычны і рэлігійны дзяяч, філёзаф і пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
У 1761 годзе ўступіў у манаскі ордэн езуітаў. У 1763—1766 і 1769—1770 гадох навучаўся ў Віленскай акадэміі, у 1770—1773 гадох — Гарадзенскім калегюіме. У 1772 годзе стаў прэфэктам шляхецкага канвікту ў Горадні.
Па скасаваньні ордэну езуітаў (1773 год) быў спавядальнікам у Варшаве, пробашчам у Езьне і Вількаміры. Пазьней працаваў у Антонія Тызэнгаўза, разам зь якім у 1777—1778 гадох наведаў Сылезію, Аўстрыю, Нямеччыну, Францыю, Ангельшчыну[3].
У 1781 годзе быў каадʼютарам віленскім, у 1784 годзе — генэральным візытатарам Адукацыйнай камісіі. У гэты пэрыяд склаў «Сумарыйную выпіску з актаў Віленскай катэдральнай капітулы 1501—1783» (выйшла з друку ў «Апісаньні рукапіснага аддзелу Віленскай публічнай бібліятэкі», 1895 год). У 1791 годзе атрымаў ордэн Сьвятога Станіслава.
Быў у ліку супраціўнікаў Таргавіцкай канфэдэрацыі 1791 году, за што па заняцьці Вільні войскамі Расейскай імпэрыі ў 1792 годзе яго арыштавалі. Браў удзел у падрыхтоўцы паўстаньня 1794 году, прапаноўваў абвясьціць сялянам вольнасьць і свабоды, наблізіць мяшчанскі стан да шляхты. Перад пачаткам паўстаньне яго другі раз арыштавалі і вывезьлі ў Смаленск. Вызвалены праз 15 месяцаў, вярнуўся ў Вільню.
У 1803 годзе стаў генэральным інспэктарам школаў Віленскай навучальнай акругі. З 1804 году жыў у Варшаве. Абіраўся міравым судзьдзём, стаў правадзейным сябрам Варшаўскага таварыства сяброў навук, ганаровым сябрам Віленскага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Летувізацыя
У 1808 годзе ў Варшаве выйшла з друку кніга «Аб пачатку народу і мовы літоўскай» (польск. «O początkach narodu i języka litewskiego»), аўтарам якой значыўся Францішак Ксавэры Богуш. У гэтай кнізе ліцьвіны атаясамліваліся з прускімі летувісамі (з спасылкамі на кнігі, выдадзеныя ў г. зв. «Малой Летуве»)[4] і, адпаведна, літоўская мова — з жамойцкай, прытым аўтар заклікаў зрабіць яе мовай высокай культуры. У гэтай жа кнізе сьцьвярджалася, што «літоўская мова адрозьніваецца ад славянскай»[5] і двойчы паўтаралася, што «жамойцкая мова дакладна такая ж самая, як літоўская, часам адрозьніваецца вымаўленьнем, але гэтая розьніца меншая, чым паміж вялікапалякам і мазурам»[6], але далей фактычна зьмяшчалася сьведчаньне даволі кепскага веданьня аўтарам летувіскай мовы (на што зьвярнулі ўвагу яшчэ ў 1875 годзе[7]), што выявілася ў наступным сьцьверджаньні: «Жамойць называе сябе źiemaiten… <…> ліцьвіны… назвалі гэты край źiemaitis»[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads