Францішак Ляхоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франці́шак Ляхо́цкі (па-польску: Franciszek Lachocki; 1899, Пружаны, Расейская імпэрыя — 13 верасьня 1988, Пэнсыльванія, ЗША) — польскі паэт-эмігрант беларускага паходжаньня.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Пружане ў сям’і мясцовага шляхціца Міхаіла. Унук Ксавэрыя Ляхоцкага, маршалка пружанскай шляхты напрыканцы XIX стагодзьдзя. Дзяцінства правёў у маёнтку сям’і ў вёсцы Росахі. У 1915 сям’я эвакуяваная ў глыб Расеі.
Па вяртаньні ў Пружану жыў на вуліцы Замкавай, працаваў школьным інспэктарам, пасьля ў фінаддзеле.
Арыштаваны 24 сакавіка 1940 з прыходам у Заходнюю Беларусь Саветаў. 21 жніўня асуджаны на 8 рокаў у папраўча-працоўным лягеры ва Ўхце, а ягоная сям’я дэпартаваная ў Казахстан. 8 верасьня 1941 амніставаны і разам з сынамі далучыўся да фармаванай Арміі генэрала Андэрса. У 1942 разам з арміяй пакінуў СССР, ваяваў у I корпусе ў Шатляндыі.
Па вайне асеў у Вялікабрытаніі, дзе скончыў курсы садаводзтва і агародніцтва, працаваў па спэцыяльнасьці. З 1950 — у ЗША, места Блюмфілд. Некаторы час вёў ліставаньне з настаўніцай з Пружанаў Варварай Шпакоўскай.
Памёр 13 верасьня 1988 року. Пахаваны ў Дойлзтаўне(en) (Пэнсыльванія). Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989 року[1].
Remove ads
Творчасьць
Паэтычныя зборнікі «Ластаўчыны гнёзды» (1970), «Дом зь лістоўніцы» (1971), «На бярозавай кары» (1980), «За карункавыя вечары» (1984), «Над Мухаўцам» і «Палесьсе» (1987), у якіх апяваў роднае Палесьсе.
Апавяданьне «Споведзь».
Па сьмерці Францішка Ляхоцкага ягоныя кнігі перадаў польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне (Канэктыкут, ЗША) Ян Вуйцік[2].
Пераклады на беларускую мову
- Ляхоцкі Францішак. Палессе = Polesie. — Студзіводы: Orthdruk. — С. 64. — (бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства). — ISBN 978-83-925074-9-9 (пераклад Віктар Швед). 9 кастрычніка 2010 року гэты пераклад быў прэзэнтаваны ў «Пружанскім палацыку».
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads