Франц Абрамовіч
беларускі хірург, доктар мэдыцыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц Вікенцьевіч Абрамовіч (1864, в. Клесель, Рэчыцкі павет - 10 чэрвеня 1933) — беларускі, расейскі, савецкі хірург, доктар мэдыцыны (1895).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Мэдыцынскую хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1889 годзе. У 1888—1889 гг. належаў да цэнтральнай арганізацыі пецярбурскага студэнцтва («Кадравікі»)[1].
З 1891 года земскі ўрач у Пецяргофскім павеце Пецярбурскай губэрні. З 1897 году завадзкі ўрач у Наваторскім павеце Цьвярской губэрні. У 1900-х гг. быў галоўным урачом Цьвярской губэрнскай земскай бальніцы[1].
З 1923 году загадчык хірургічнага аддзяленьня гарадзкой бальніцы ў Мазыры[2].
Быў вядомым хірургам свайго часу, праводзіў унікальныя для таго часу апэрацыі, сабраў у сваім аддзяленьні маладых хірургаў, рыхтаваў вучняў[3]. Памёр ад брушнога тыфу, пасьля таго як заразіўся ім ад пацыента[3].
Напісаў работы па дасьледаваньню захворваньняў органаў брушной поласьці і арганізацыі хірургічнай дапамогі[2].
Remove ads
Працы
- Мысли читателя по поводу ст. проф. Фёдорова: «Хирургия на распутьи» // Новый хирургический архив. — 1927. — Т. 12. — Кн. 1. — С. 107—113.
- К вопросу о радикальной операции паховых грыж // Труды 18-го съезда российских хирургов.- М., 1927.
- Труды 28-го съезда Российских хирургов. — Москва, 1926.
- О кровоостанавливающем действии водяного пара и горячего воздуха при ранениях печени : дис. на степень д-ра медицины : из патолого-анатомического отдела Имп. Института Экспериментальной Медицины / Ф. В. Абрамович; цензор: К. Н. Виноградов, Н. А. Вельяминов, Г. Ф. Цейдлер. — С.-Петербург : «Т-во Художественной Печати», 1900. — 124 с. — (Серия докторских диссертаций, допущенных к защите в Императорской Военно-Медициинской Академии в 1899—1900 учебном году; № 53).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads