Франчэска Тоцьці
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Тоцьці (па-італьянску: Francesco Totti; нар. 27 верасьня 1976 году, Рым) — італьянскі прафэсійны футбаліст, былы нападнік і капітан футбольнага клюбу «Рома», колеры якога абараняў усю кар’еру з 1992 году. У складзе рымскага клюбу чэмпіён Італіі 2001 году і пераможца Кубка Італіі 2007 году. Чэмпіён сьвету 2006 году і віцэ-чэмпіён Эўропы 2000 году ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году і чэмпіянаце Эўропы 2004 году. Двойчы, у 2001 і 2004 гадах, прызнаваўся найлепшым гульцом году ў Італіі. Вялікі ўклад зрабіў у перамогу моладзевай зборнай Італіі ў чэмпіянаце Эўропы 1995 году. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у сьпіс 125 найлепшых футбалістаў сьвету, названы Пэле ў сакавіку 2004 году. Зь дзейсных футбалістаў Тоцьці забіў больш за ўсіх галоў у Сэрыі А — 158.
Remove ads
Узнагароды
- Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2006)
- Кавалер ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2000)
Дасягненьні
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
- Чэмпіён Італіі 2001
- Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008
- Чэмпіён сьвету 2006
- Найлепшы бамбардзір Эўропы 2007 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads