Фромбарк

горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Фромбарк
Remove ads

Фромбарк (па-польску: Frombork, па-нямецку: Frauenburg) — горад у Польшчы на беразе Вісьлінскай затокі, марскі порт і пагранічны пункт пропуску. Уваходзіць у склад Бранеўскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Фромбарк. Займае плошчу 7,59 км². Насельніцтва 2415 чалавек (на 2018).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая летапісная згадка аб паселішчы — 1278 год. Сучасная польская назва горада — гэта фанэтычная перадача нямецкамоўнай назвы «Frauenburg» — «Горад Дзевы (Марыі)», якая паходзіць ад тытулу першага катэдральнага касьцёлу гораду, асьвечанага ў гонар Найсьвяцейшай дзевы Марыі.

Першапачаткова горад быў уласнасьцю біскупаў вармінскіх, з 1320 году адносіўся да Вармінскай капітулы. Па выніках Тарунскага міру 1466 году горад адышоў да Кароны Каралеўства Польскага.

У Фромбарку як вармінскі канонік з 1510 года і амаль бесьперапынна да дня сваёй сьмерці ў 1543 годзе жыў і працаваў Мікалай Капэрнік. З 1772 году горад увайшоў у склад Прусіі.

Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя Фромбарк меў такі нізкі статус, што лічыўся невялічкім рыбацкім паселішчам. У 1945 горад горад зноў стаў часткай Польшчы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads