Функцыянальная ежа

харчовы выраб, узбагачаны складнікамі фізыялягічнага прызначэньня для захаваньня і паляпшэньня здароўя From Wikipedia, the free encyclopedia

Функцыянальная ежа
Remove ads

Функцыянальная ежа — харчовы выраб, узбагачаны складнікамі фізыялягічнага прызначэньня для захаваньня і паляпшэньня здароўя.

Thumb
Шклянка малака як прыклад функцыянальнага напою (2003 г.)

У 1989 годзе панятак узьнік у Японіі паводле закону «Аб паляпшэньні харчаваньня». 29 сьнежня 2007 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў пастанову № 67 пра СТБ 1818-2007 «Харчовыя прадукты функцыянальныя. Тэрміны і азначэньні». Стандарт распрацаваў Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі (БелДзІСС) на прапанову канцэрну «Белдзяржхарчпрам». На 2013 год на рынку адпаведнага харчаваньня ў Беларусі пераважалі збожжавыя і малочныя вырабы і безалькагольныя напоі[1].

На 2018 год ААТ «Лідзкае піва» (Гарадзенская вобласьць) вырабляла 4 гатункі функцыянальных напояў «Вітамінэрал» зь вітамінамі і мінэраламі[2].

Remove ads

Галерэя прыкладаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads