Скула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скула (фурункул, -ёз; лац. furunculus — зладзюжка) — гнойна-амярцьвяльнае запаленьне валасянога мяшэчка(en) і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненьнем залацістых(en) стафілакокаў. Узьнікае праз забруджваньне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухваньне і павышаную дзейнасьць потавых і сальных залозаў. Разьвіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і пасьлядоўнае ўзьнікненьне здараецца пры цукровым дыябэце. Пры зьліцьці і пашкоджаньні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі(en) ўтвараецца карбункул. Ускладненьне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырваньне скуры, на месцы якога адзначаецца боль і сьверб[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads