Фэдэрыка Баскірота

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэдэрыка Баскірота
Remove ads

Фэдэры́ка Баскіро́та (па-італьянску: Federico Baschirotto; нар. 20 верасьня 1996 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Крэманэзэ».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2016 годзе ў складзе клюбу «Фарлі» ў Сэрыі С. Супернікамі ў той дзень былі футбалісты «Вэнэцыі». Доўгі час належыў клюбу «Крэманэзэ», але ўвесь час знаходзіўся ў арэндах у розных італьянскіх клюбаў ніжэйшых дывізіёнаў. У 2019 годзе стаў футбалістам «Вітэрбэзэ». Кар’ера пайшла ўгору калі ў ліпені 2021 году Баскірота далучыўся да шэрагаў «Асколі», якая на той час гуляла ў Сэрыі Б. Абаронца адразу стаў гульцом асноўнага складу, а клюб заняў 6 радок, атрымаўшы права выступу ў плэй-оф за выхад у Сэрыю А. «Асколі» трывала паразу ад «Бэнэвэнта» і страціла шанец на падвышэньне. Тым ня менш, Баскірота запрыкмецілі і запрасілі ў «Леччэ». Кантракт быў складзены 12 ліпеня 2022 году[2]. 13 жніўня 2022 году дэбютаваў у Сэрыі А ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале», калі «Леччэ» атрымаў паразу зь лікам 1:2. Першы гол у найвышэйшым дывізіёне здабыў 9 лістапада, распачаўшы лік галоў уласнага клюбу ў матчы супраць «Аталянты» (2:1)[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads