Фэлікс Мёлер
швэдзкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэлікс Мёлер (па-швэдзку: Felix Möller; нар. 4 верасьня 2002 году) — швэдзкі гандбаліст дацкага клюбу «Ольбарг» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі лінейнага гульца. Ягоны старэйшы брат Сыман таксама ёсьць гандбалістам, як і іхны бацька Пэтэр быў калісьці гандбалістам[2].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гулец пачаў займацца гандболам у 2009 годзе ў моладзевай акадэміі клюбу «Сэвэгоф». У складзе гэтай каманды ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Швецыі сярод юнакоў. У сэзоне 2019—2020 гадоў гандбаліст дэбютаваў у асноўнай камандзе клюбу. У сэзоне 2020—2021 гадоў у складзе каманды стаў чэмпіёнам Швэцыі. З камандай далей яшчэ здабываў Кубак Швэцыі і яшчэ раз здабываў чэмпіёнскі тытул. У 2023 і 2024 гадах улучаўся ў сымбалічную зборную айчыннага першынства. Улетку 2024 году далучыўся да дацкага клюбу «Ольбарг»[3].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі 4 лістапада 2021 году ў матчы супраць зборнай Польшчы ў Мальмё. Быў у складзе зборнай на пераможным чэмпіянаце Эўропы 2022 году, але на пляцоўцы амаль не зьяўляўся, правёўшы за пяць матчаў толькі блізу хвіліны[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads