Мальмё

горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мальмё
Remove ads

Ма́льмё (па-швэдзку: Malmö) — трэці паводле велічыні горад Швэцыі, разьмешчаны на скрайнім поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар лэну Сконэ і найбуйнейшы горад аднайменнага ляндскапу, а таксама цэнтар камуны Мальмё.

Хуткія факты

Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 301 706 чалавек, прычым доля замежнікаў складае 39,41% (найвышэйшы паказьнік сярод гарадоў Швэцыі).

Remove ads

Гісторыя

У XII стагодзьдзі на месцы сучаснага Мальмё існавала вёска (у той час гэтыя землі належылі Даніі). У XIII стагодзьдзі на беразе праліву Эрэсунд быў закладзены горад, які атрымаў назву гэтай вёскі. У XIV стагодзьдзі Мальмё паступова становіцца больш значным за суседні Люнд горадам. У 1658 годзе, у выніку дацка-швэдзкай вайны, Мальмё, як і ўвесь Сконэ, адыходзіць да Швэцыі. У другой палове XIX стагодзьдзя горад індустрыялізуецца і пачынае хутка расьці, і ўжо на пачатку XX стагодзьдзя становіцца трэцім паводле велічыні горадам Швэцыі. З 1970-х да сярэдзіны 1990-х гадоў Мальмё перажывае некалькі крызісаў, аднак у сувязі з будаўніцтвам Эрэсундзкага мосту, які аб’яднаў горад са сталіцай Даніі Капэнгагенам, зьявілася шмат новых працоўных месцаў, і становішча стала апошнім часам паляпшацца.

Remove ads

Славутасьці

  • Царква Санкт-Пэтры (Сьв. Пятра, XIV ст.)
  • Фартэцыя Мальмёгус (1520-я гады)
  • Ратуша (1546 г.) на Вялікім пляцы (Stortorget)
  • Малы пляц (Lilla torget, 1590-я гады) — са шматлікімі рэстранчыкамі й кавярнямі
  • Царква Санкт-Каролі (1880-я гады)
  • Аптэка Ільва (1890-я гады)
  • Эрэсундзкі мост (1995—2000 гады)
  • Turning Torso (2001—2005 гады) — найвышэйшы будынак у Швэцыі (наведваньне для турыстаў немагчыма, бо зьяўляецца жылым)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads