Фэлікс Ражанскі

беларускі мэмуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фэ́лікс Ража́нскі (? — пасьля 1903) — беларускі паэт, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў каморнікам. У 1861 годзе увайшоў у Гарадзенскую рэвалюцыйную арганізацыю Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у выданьні й распаўсюджваньні газэты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялянаў.

У 1863 годзе, падчас Паўстаньня Кастуся Каліноўскага, далучыўся да паўстанцкіх атрадаў В. Урублеўскага. Быў афіцэрам спачатку Ваўкавыскага, а потым Бэльскага аддзелу інсургентаў, удзельнічаў у 11 баях на тэрыторыі Беласточчыны, Гарадзеншчыны і Ваўкавышчыны, у Белавескай, Сьвіслацкай, Сакольскай і Бужанскай пушчах, а пасьля паразы кампаніі выехаў у Галіцыю, дзе неўзабаве ажаніўся і стаў землеўладальнікам. Пасяліўся ў Кракаве, праз давераную асобу ён прыслаў адтуль некалькі сваіх фотаздымкаў для сяброў і знаёмых[1]

Памёр пасля 1903 году[1].

Remove ads

Творчасьць

Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнаброва…» (апублікаваная ў 1865 годзе былым паўстанцам І. Арамовічам) ды іншых, успамінаў «3 Гарадзенскага ваяводзтва» (1903), якія зьяўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў на Гарадзеншчыне, утрымліваюць важныя факты зь біяграфіі К. Каліноўскага.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads