Фэрнанда Гага
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэрна́нда Рубэ́н Га́га (па-гішпанску: Fernando Rubén Gago; нар. 10 красавіка 1986 году, Сьюдадэля, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны, які выступаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
«Бока Хуніёрс»
Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клюбу «Бока Хуніёрс» зь юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 сьнежня 2004 году ў гульні супраць «Кільмэса», якая скончылася перамогай «Хуніёрс» зь лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным гульцом паўабароны клюбу, і яго сталі часьцяком параўноўваць з Фэрнанда Рэдонда. Ягоная ўпэўненая гульня выклікала цікавасьць да яго з боку такіх гішпанскіх клюбаў, як «Рэал» і «Барсэлёна».
«Рэал»
15 лістапада 2006 году прэзыдэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісаньне Гага й ягонага суайчыньніка Гансалё Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 сьнежня 2006 году, сума трансфэру склала 20,4 млн эўра.
Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 году ў матчы гішпанскай Прымэры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні зь лікам 2:0. Пасьля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналда. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клюб супраць «Сарагосы», Гага пацьвердзіў сваю значнасьць на футбольным полі. Ягоная гульня дастаўляла нязручнасьці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачаньне поля й абвастрэньні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» зь лікам 1:0 дзякуючы голу Руўда ван Ністэльроя.
«Рома»
31 жніўня 2011 году Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»[4][5]. Напрыканцы сэзону Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».
«Валенсія»
19 ліпеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэалу» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн эўра[6]. Дэбютаваў Фэрнанда ў складзе свайго новага клюбу 19 жніўня 2012 году ў гульні супраць свайго былога клюбу «Рэалу». Матч скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1, Фэрнанда адгуляў усе 90 хвілінаў матча[7]. 2013 году правёў у арэндзе ў клюбе «Вэлес Сарсьфільд», дзе стаў чэмпіёнам Аргентыны.
Вяртаньне ў «Боку»
У 2013 годзе было афіцыйна пацьверджана, што аргентынскі клюб «Бока Хуніёрс», за які Фэрнанда пачынаў сваю прафэсійную кар’еру, выкупіў 50% правоў на гульца ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн эўра.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Хоць Фэрнанда й ня быў абраны ў лік гульцоў зборнай Аргентыны да чэмпіянату сьвету 2006 году ў Нямеччыне, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе Кубку Амэрыкі. З тых часоў ён быў сталым чальцом каманды.
Дасягненьні
«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2005, 2006, 2015, 2017, 2018
- Уладальнік Паўднёваамэрыканскага кубка: 2005
- Уладальнік кубка Аргентыны: 2015
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2005, 2006
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008
«Вэлес Сарсьфільд»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2013
Аргентына:
- Пераможца алімпійскіх гульняў: 2008
Асабістае жыцьцё
27 ліпеня 2011 году Фэрнанда пабраўся шлюбам з аргентынскай тэнісісткай Жысэле Дулька[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads