Фэрэнц Пушкаш

вугорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэрэнц Пушкаш
Remove ads

Фэ́рэнц Пу́шкаш (па-вугорску: Puskás Ferenc; 1 красавіка 1927 году, Будапэшт, Вугоршчына — 17 лістапада 2006, Будапэшт, Вугоршчына) — выбітны вугорскі футбаліст і трэнэр, па праве лічыцца адным з найвялікшых футбалістаў усіх часоў. Гуляючы на пазыцыі нападніка, Фэрэнц забіў 84 галоў у 85 міжнародных матчах за зборную Вугоршчыны і 514 галоў у 529 матчах у вугорскай і гішпанскай лігах. Ён стаў алімпійскім чэмпіёнам у 1952 годзе і прывёў сваю зборную да фіналу чэмпіянату сьвету 1954 году, дзе быў абраны лепшым гульцом турніру. Ён выйграў тры эўрапейскіх кубка (1959, 1960, 1966), 10 нацыянальных чэмпіянатаў (5 разоў вугорскі і 5 разоў гішпанскі) і меў 8 індывідуальных узнагародаў.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...

Пушкаш пачаў сваю кар’еру ў Вугоршчыне, дзе гуляў за «Гонвэд». Ён быў лепшым бамбардзірам вугорскай лігі чатыры разы, а ў 1948 годзе, ён стаў лепшым бамбардзірам сярод усіх чэмпіянатаў у Эўропе. На працягу 1950-х гадоў ён быў важным чальцом і капітанам зборнай Вугоршчыны, вядомы пад мянушкай «Магутны мадзьяр». У 1958 годзе, праз два гады пасьля вугорскай рэвалюцыі ён эміграваў у Гішпанію, дзе гуляў за мадрыдзкі «Рэал».

У кастрычніку 2009 году ФІФА абвесьціла пра стварэньне ўзнагароды ФІФА імя Фэрэнца Пушкаша, якая прысуджаецца гульцу, які забіў «самы прыгожы гол» за мінулы год.

Remove ads

Дасягненьні

«Гонвэд»:

«Рэал» Мадрыд:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads