Фёдар Салагуб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Салагуб
Remove ads

Фё́дар Кузьмі́ч Салагу́б (па-расейску: Фёдор Кузьмич Сологуб), сапраўднае прозьвішча Цяцернікаў (рас. Тетерников; 17 лютага (1 сакавіка) 1863, Санкт-Пецярбург — 5 сьнежня 1927, Ленінград, СССР) ― расейскі паэт, пісьменьнік, драматург, публіцыст, перакладнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Адзін з галоўных прадстаўнікоў расейскага літаратурнага дэкадэнцтва, расейскага сымбалізму.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Фёдар Цяцернікаў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і краўца, былога селяніна Палтаўскай губэрні Кузьмы Апанасавіча Цяцернікава. Праз два гады нарадзілася сястра пісьменьніка Вольга. Сям’я жыла бедна, становішча пагоршылася, калі бацька Фёдара памёр у 1867 годзе. Маці Фёдара лічыла галоўным сродкам выхаваньня лупцоўку, жорстка караючы сына за дробную правіннасьць. Гэтым яна сфармавала ў яго ярка праяўлены садамазахісцкі комплекс, які значна паўплыў на творчасьць пісьменьніка[8]. У 1876 Фёдар паступіў ва Ўладзімерскую гарадзкую навучальню, а ў 1879 годзе — у Пецярбурскі настаўніцкі інстытут, дзе вучыўся і жыў на поўным пансіёне чатыры гады. Па заканчэньні інстытуту ў чэрвені 1882 году ён, узяўшы маці і сястру, зьехаў настаўнічаць у паўночныя губэрні — спачатку ў Крэстцы, потым у Вялікія Лукі (ў 1885 годзе) і Выцегру (ў 1889 годзе), — правёўшы ў правінцыі дзесяць год.

З 1893 году жыве і працуе ў Пецярбургу. Часопіс «Северный вестник» (Паўночны весьнік) сыграў асаблівую ролю ў біяграфіі Салагуба. Менавіта ў ім ён стаў шырока публікавацца ў 1890-я гады: акрамя вершаў, былі надрукаваныя першыя апавяданьні, раман, пераклады зь Верлена, рэцэнзіі. І ўласна сам псэўданім «Фёдар Салагуб» быў прыдуманы ў рэдакцыі часопіса на патрабаваньне Менскага. Валынскі прапанаваў «Саллагуб» — прозьвішча, у той час якая выклікала асацыяцыю зь вядомым арыстакратычным родам, да якога належаў белетрыст Уладзімер Салагуб; для адрозьненьня ў псэўданіме прыбралі адну літару «л». У друку псэўданім ўпершыню зьявіўся ў 1893 годзе ў красавіцкім нумары часопіса «Паўночны весьнік» пад вершам «Творчасьць»[9].

У 1908 году Салагуб пабраўся шлюбам зь перакладніцай і пісьменьніцай Н. Чабатарэўскай.

Падчас Першай сусьветнай вайны езьдзіў з турнэ па Расеі з мэтай падбадзёрыць грамадзтва.

Лютаўскую рэвалюцыю, якая зрынула царызм, Ф. Салагуб прыняў. Кастрычніцкага перавароту пісьменьнік не прыняў. Зьехаць на Захад не дазволіла паэту самагубства жонкі, якая кінулася ў Няву[10].

Фёдар Салагуб застаўся ў СССР і працягваў плённа працаваць, шмат пісаў — але ўсё «у шуфляду» — яго не друкавалі.[11]

Памёр Фёдар Салагуб 5 сьнежня 1927. Сьмерць наступіла ад міякардыту, ускладненага атэрасклерозам і запаленьнем лёгкіх[12]. Пахаваны на Смаленскіх могілках побач з магілай жонкі Н. Чабатарэўскай.

Remove ads

Творчасьць

Першыя завершаныя вершы паэта, якія вядомыя з архіваў, датаваныя 1877 годам[13].

У 1896 году выходзяць першыя тры кнігі Фёдара Салагуба: «Вершы, кніга першая», раман «Цяжкія сны» і «Цені» (аб’яднаны зборнік апавяданьняў і другой кнігі вершаў). З гэтым творамі паэт і пісьменьнік канчаткова заявіў пра сябе ў літаратуры і стаўся вядомым[14].

Улетку 1902 году быў скончаны раман «Дробны бес». Як сказана ў прадмове, раман пісаўся дзесяць гадоў (1892—1902). Але асобна кніга зьявілася толькі ў сакавіку 1907 году і атрымала ня толькі справядлівае прызнаньне чытачоў, але і стала аб’ектам разбору крытыкаў, стаўшы адной з самых папулярных кніг Расеі[15]. Цікава, што ў пэрыяд адлігі ў 1958 годзе раман «Дробны бес» быў выдадзены асобнай кнігай Кемераўскім кніжным выдавецтвам. Тое, што твор Фёдара Салагуба было надрукаваны ў савецкі час, зьяўляецца рэдкім выключэньнем.

Па тэматыцы паэзію Салагуба можна назваць творчасьцю пра жыцьцё і сьмерць. Сучасьнікі пісалі пра прастату і яснасьць ягоных вершаў[16]. У лірычнага героя паэта ўзьнікае пачуцьцё слабасьці, адчаю, разгубленасьці і смутку. У вершах паэта пераважаюць такія паняткі, як цемра, туман, «мілая сьмерць», магіла, труп, пахаваньне. Сьмерць у вершах, а таксама ў прозе становіцца ледзь не адзіным выйсьцем з складаных жыцьцёвых канфліктаў[17].

Remove ads

Бібліяграфія

Раманы

• 1896 — Цяжкія сны (Тяжёлые сны),

• 1905 — Дробны бес (Мелкий бес),

• 1907—1914 — Стваральная легенда (Творимая легенда),

• 1912 — Саладзей за атруты (Слаще яда),

• 1921 — Заклінальніца вужакаў (Заклинательница зьмей).

Апавяданьні

• 1896 — Цені (Тени),

• 1904 — Джала Сьмерці (Жало Смерти),

• 1905 — Кніга казак (Книга сказок),

• 1906 — Палітычныя казачкі (Политические сказочки),

• 1907 — Спарахнелыя маскі (Истлевающие личины),

• 1908 — Кніга разлукаў (Книга разлук),

• 1909 — Кніга зачараваньняў (Книга очарований), навэлі і легенды,

• 1916 — Шалёны год (Ярый год),

• 1918 — Сьляпая мятлушка (Слепая бабочка),

• 1918 — Помніш, не забудзешь (Помнишь, не забудешь),

• 1921 — Зьлічаныя дні (Сочтённые дни).

Зборнікі паэзіі

• 1896 — Вершы (Стихи), Кніна першая,

• 1896 — Вершы (Стихи). Кніга другая,

• 1904 — Зборнік вершаў (Собрание стихов),

• 1906 — Радзіме (Родине),

• 1907 — Зьмій (Змий),

• 1908 — Поль Верлен (Поль Верлен. Стихи, избранные и переведённые Фёдором Сологубом),

• 1908 — Агністае кола (Пламенный круг),

• 1914 — Чароўнасьць зямлі (Очарования земли),

• 1915 — Вайна (Война),

• 1917 — Пунцовы мак (Алый мак),

• 1921 — Блакітнае неба (Небо голубое),

• 1921 — Адзінае каханьне (Одна любовь),

• 1921 — Фіміямы (Фимиамы),

• 1922 — Дарожнае вогнішча; Жалейка (Костёр дорожный; Свирель),

• 1922 — Чарадзейная чаша (Чародейная чаша),

• 1923 — Багавейны звон (Великий благовест),

• 1924 — Забялеў туман за ракою (Забелелся туман за рекой).

Аповесьць

1923 — Паненка Ліза (Барышня Лиза).

П’есы

• 1906 — Літургія мне (Литургия Мне),

• 1906 — Дар мудрых пчолаў (Дар мудрых пчёл),

• 1907 — Перамога Сьмерці (Победа Смерти),

• 1907 — Каханьні; Ванька Ключнік і Паж Жан (Любви"; "Ванька Ключник и Паж Жеан),

• 1908 — Начныя скокі (Ночные пляски),

• 1909 — Ванька Ключнік і Паж Жан (Ванька ключник и паж Жеан),

• 1909 — Дробны бес (Мелкий бес),

• 1910 — Закладнік жыцьця (Заложники жизни),

• 1912 — Мара-пераможца (Мечта-победительница),

• 1912 — Вайна і мір (Война и мир),

• 1914 — Каханьне ля прорвы (Любовь над безднами),

• 1914 — Праводзіны (Проводы),

• 1915 — Камень, кінуты ў ваду (Сям’я Варанцовых)(Камень, брошенный в воду (Семья Воронцовых)),

• 1916 — Выцінанка з ружаў (Узор из роз),

• 1917 — Каханьне і вернасьць (Любовь и верность),

Зборы твораў

• 1909—1911 — Збор твораў у 12 тамах,

• 1913—1914 — Збор твораў у 20 тамах,

• 2000—2003 — Збор твораў у 6 тамах,

• 2001—2003 — Збор твораў ў 8 тамах[18].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads