Фёдар I Іванавіч

расейскі цар From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар I Іванавіч
Remove ads

Фёдар I Іва́навіч (1557, Масква — 1598, Масква) — цар усяе Русі і вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584, трэці сын Івана IV Жахлівага і царыцы Настасьсі Раманаўны.

Хуткія факты цар усяе Русі[d], Цар усяе Русі ...

Слабы здароўем і розумам, цар не прымаў удзелу ў кіраваньні дзяржавай, знаходзячыся пад апекай галоўным чынам рады вяльможаў, затым свайго шурына Барыса Гадунова, які з 1587 году быў фактычна аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасьля сьмерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасьці цару Фёдару Іванавічу. У 1589 было ўсталяванае патрыярства ў Расеі. У 1590—1593 адбылася расейска-швэдзкая вайна, Расеі былі вернутыя Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.

Ад шлюбу з Ірынай Гадуновай меў адну дачку, Феадосію, якая памерла ў гадавалым веку ў 1594 годзе. Пахаваны ў Архангельскім саборы (Маскоўскі Крэмль). На ім спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкі Івана I Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, прыходзіўся стрыечным пляменьнікам Фёдару I (бо маці Фёдара, Настасься Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла, Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве засноўваліся правы Раманавых на сталец.

Фёдар Іванавіч кананізаваны Расейскай праваслаўнай царквой як сьвяты чалавек Феодар I Іааннавіч, цар Маскоўскі[4].

Thumb
Паштовая марка 1996 году
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads