Таварыства філярэтаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таварыства філярэтаў (ад грэц. φιλάρετος — «аматары дабрачыннасьці») — таемнае патрыятычнае згуртаваньне студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзейнічала ў 1820—1823 гадох.
Заснаванае філяматамі як адна з даччыных арганізацыяў. Мела за мэту ўзаемадапамогу і самаўдасканаленьне. Старшынём Таварыства філярэтаў быў Тамаш Зан. Адным з гурткоў філярэтаў кіраваў Ян Чачот.
Асноўны склад Таварыства складала моладзь 17—25 гадоў, што былі выхадцамі зь земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Мікалая Навасільцава, зь Беларусі (Віленская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губэрні і Беластоцкая вобласць) было 113 чалавек. З Каралеўства Польскага — усяго 6, з Украіны, пераважна з Валыні — 16[1].
Remove ads
Вядомыя філярэты
- Тамаш Зан
- Ян Чачот
- Францішак Геранім Малеўскі
- Адам Міцкевіч
- Аляксандар Ходзька
- Ігнат Дамейка
- Антоні Эдвард Адынец
- Ануфры Петрашкевіч
- Юзаф Яжэўскі
- Ян Вернікоўскі
- Станіслаў Мараўскі
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads