Аляксандар Ходзька

паэт, фальклярыст, усходазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Ходзька
Remove ads

Алякса́ндар Хо́дзька (па-польску: Aleksander Chodźko; 30 жніўня 1804, Крывічы — 27 сьнежня 1891, Нуазі-ле-Сэк ля Парыжу) — паэт, фальклярыст і ўсходазнавец; брат Юзэфа і Міхала Ходзькі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
А. Ходзька ў малады гады

Навучаўся ў Віленскай гімназіі. У 1820 годзе, падрыхтаваўшыся пад наглядам Тамаша Зана, паступіў на аддзяленьне літаратуры і мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту. Пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Удзельнік Таварыства філярэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны і да 1824 знаходзіўся пад сьледзтвам. У 1825 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з ступеньню кандыдата філязофіі.

Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленьні жывых моваў пры Азіяцкім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў. У часе вучобы зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Аляксандрам Пушкіным, Васілём Жукоўскім. Адзінаццаць гадоў працаваў перакладчыкам, а затым сакратаром расейскага консульства ў Пэрсіі. У 1841 выехаў на адпачынак у Італію і Францыю. З 1842 году жыў у Парыжы, дзе сустрэўся з калегамі па вучобе і родных братоў Станіслава і Міхала. Выехаў у Лёндан, дзе сёлета выдаў свой збор паданьняў і песень народаў Пэрсіі. Адзін з гэтых твораў — «Прыгоды і імправізацыі Кёр-Аглы» на францускую мову пераклала Жорж Санд[6].

Вярнуўшыся ў Парыж, працаваў на ніве ўсходазнаўства. Выдаў «Пэрсыдзкую граматыку» (1852), за якую атрымаў ад Напалеона III крыж ганаровай лігі, напісаў дасьледваньне па курдзкай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, а таксама працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш[6]. У 1857—1883 прафэсар катэдры славянскіх моваў і літаратур у Калеж дэ Франс.

Памёр 27 сьнежня 1891 году ў Нуазі-ле-Сэк пад Парыжам і пахаваны на могілках Манмарансі.

Remove ads

Творчасьць

У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песьні і баляды якога заснаваныя на беларускім фальклёры («Маліны», «Васілёк», «Алеся», «Зух», «Старац»). У зборнік ўвайшлі таксама пераклады навагрэцкіх і марлацкіх песень[6]. Азнаёміўшыся з зборнікам Адам Міцкевіч напісаў А. Ходзьку ліст з Жэнэвы:

« Тваю «Паэзію» мы чыталі тут зь вялікаю асалодаю… Ты выбраў добра: усе вершы маюць вартасьці, а многія цудоўныя, асабліва песьні і баляды[7] »

Баляду «Гербы»[8] ды некаторыя іншыя творы[9] на беларускую мову пераклаў Кастусь Цьвірка.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Філаматы і філарэты. Зборнік / укладаньне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі й камэнты Кастуся Цьвіркі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — С. 337—346. — 400 с. — (Серыя І. Мастацкая Літаратура). — 10 100 ас. — ISBN 985-6318-21-1

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads