Філіпінскае мора

мора Ціхага акіяну From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіпінскае мора
Remove ads

Філіпі́нскае мо́ра (па-ангельску: Philippine Sea, па-кітайску: 菲律宾 海, па-японску: フィリピン 海, па-інданэзійску: Laut Filipina) — акіянічнае міжастраўное мора Ціхага акіяна, разьмешчанае каля Філіпінскага архіпэлягу. Мора гэта ня мае дакладных сухапутных межаў, аддзеленае ад акіяна групамі астравоў: Японскімі (Хансю, Кюсю і Рукю), востравам Тайвань і Тагальскімі астравамі на захадзе, падводнымі хрыбтамі і астравамі Ідзу, Агасавара (Баніна), Кадзан (Волкан) і Марыянскімі астравамі на ўсходзе, Яп і Палаў на паўднёвым усходзе. Плошча 5 726 000 км². Сярэдняя глыбіня 4108 м, максымальная 11 022 м (у Марыянскім жолабе). Аб’ём — 23 522 тыс. км³. Праходзяць плыні Паўночная пасатная і Куросіё. Тэмпэратура паверхні вады ад 15-28°С (на поўначы) да 27-29°С (на поўдні). Салёнасьць ад 34,3 на поўначы да 35,1‰ на поўдні. Уключае Тагальскую і Заходне-Марыянскую катлавіны, якія падзелены падводным хрыбтом паміж астравамі Кюсю і Палаў.

Хуткія факты Тып вадаёма, Краіны вадазбору ...

Актыўны рыбалоўны і кітабойны промысел.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads