Філіп Лінгарт

аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Лінгарт
Remove ads

Фі́ліп Лі́нгарт (па-нямецку: Philipp Lienhart; нар. 11 ліпеня 1996 году) — аўстрыйскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец сталічнага «Рапіду», зь якой дэбютаваў у прафэсійным футболе. У 2014 выправіўся ў арэнды ў «Рэал», дзе гуляў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У 2015 годзе кантракт гульца быў выкуплены мадрыдцамі за 800 тысяч эўра[4]. У той час рэзэрвістаў «Рэалу» трэнаваў Зынэдын Зыдан[5]. Футбаліст некалькі сэзонаў правёў у другой камандзе клюбу, часам прыцягваючыся да першай дружыны падчас адсутнасьці лідэраў каманды, аднак заўсёды ў такіх выпадках заставаўся на лаве запасных. У складзе «Рэалу» зьявіўся ў матчы Кубка Гішпаніі супраць «Кадысу»[6]. У ліпені 2017 году далучыўся нямецкага «Фрайбургу» на правах арэнды. Праз год гулец стаў паўнавартасным футбалістам клюбу.

Міжнародная

Лінгарт яшчэ зь юнацтва прыцягваўся да матчаў зборнай Аўстрыі розных узростаў. Першы выклік у нацыянальную зборную Аўстрыі атрымаў у 2017 годзе, калі праз траўму з складу выбыў Сэбастыян Прэдль. Аднак, той раз дэбюта не адбылося. Толькі празь месяц абаронца дэбютаваў у кашулі зборнай, адгуляўшы ўвесь матч адборачнага этапу да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Малдовы[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads